Belarusian English German Polish Russian
Галоўная
Лічыльник наведванняў
mod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_counter
mod_vvisit_counterСёння2
mod_vvisit_counterУчора56
mod_vvisit_counterЗа гэты тыдзень2
mod_vvisit_counterЗа прошлы тыдзень339
mod_vvisit_counterЗа гэты месяц1004
mod_vvisit_counterЗа прошлы месяц2097
mod_vvisit_counterЗа ўвесь час28670

Анлайн (апошнія 20 мінут): 1
Ваш IP: 38.107.179.239
,
Сёння: май 20, 2012
Гадзіннік
Ulti Clocks content
Увайсці



Банеры

Беларуская ФМ у Йонава

10-12 лютага, як штогод, адбылася сустрэча літоўскай ФМ. Сёлета яе удзельнікаў вітаў горад Йонава. Запрашэнне на ўдзел у сустрэчы атрымала таксама ФМ з Беларусі і Польшчы.

 

 

 

Падрабязней...

 

Сустракаем Новы 2012 год разам

Як штогод, наша супольнасць ФМ сабралася 31 снежня, каб падчас вячэрняй св. Імшы падзякаваць Богу за адыходзячы год , а затым сустрэць надыходзячы новы год. Як братэрская супольнасць, мы хочам разам перажываць кожны важны момант нашага жыцця, быць, па магчымасці, побач у кожную цяжкую хвіліну і ў кожную хвіліну радасці, прыносячы адзін аднаму суцяшэнне і падтрымку.

 

 

Падрабязней...

 

Калядныя віншаванні літоўскай ФМ

Няхай нябёсы ўзрадуюцца, няхай зямля ўзвесяліцца і няхай кожны з нас далучыцца да іх!

Дазволім Езусу, каб Ён рос у нашых сэрцах у пакоры, любові, мудрасці і супакоі.

Сардэчныя калядныя пажаданні ад

Нацыянальнай Рады літоўскай ФМ

Божае Нараджэнне 2011

 

Дзіцячае Каляднае Прадстаўленне

У свята Божага Нараджэння нашыя наймалодшыя парафіяне запрасілілі ўсіх дзяцей і дарослых, каб яшчэ раз прыблізіць ім Таямніцу Нараджэння Збаўцы. У гэты дзень мы ўбачылі падрыхтаванае прадстаўленне і паслухалі калядныя песні ў іх выкананні.

Напярэдадні святаў дзеці таксама выступілі ў гродзенскім коледжы Бытавога Абслугоўвання Насельніцтва

Падрабязней...

 

GLORIA IN EXCELSIS DEO!

 

25 снежня гэтыя словы загучалі ў касцёлах у розных кутках зямлі, у нашых супольнасцях, у нашых сем’ях і ў сэрцы кожнага з нас. Усемагутны Бог зышоў з неба, каб стаць чалавекам, каб з вялікай любові ўзяць на сябе кожны грэх і кожнае цярпенне, каб праз Таямніцу сваёй Смерці і Змёртвыхпаўстання перамагчы ўсе грахі і адкрыць кожнаму з нас шлях да збаўлення.

Свята Божага Нараджэння аб’ядноўвае нашы сем’і, прыносіць радасць, супакой і надзею, якімі мы жадаем дзяліцца адзін з адным падчас ламання аплаткам.

 

 

Падрабязней...

 

Пашырэнне Супольнасці ФМ

23 снежня перад алтаром св. Францішка ў прысутнасці духоўнага асістэнта ФМ а. Анджэя Шалкевіча OFMConv. Іван Шышлоў і Яўгенія Вайткевіч зацвердзілі сваё жаданне прыналежнасці да братэрскай супольнасці і выканання сваіх абавязкаў на карысць Касцёлу.

 

Рэкалекцыі Францішканскай Моладзі

9-11 снежня ў в. Адамавічы пад кіраўніцтвам Народнага Асiстэнта ФОС i ФМ а. Анджэя Шалкевіча OFMConv. адбыліся рэкалекцыі ФМ. Іх тэмай стала пакліканне францішканскай моладзі – пакліканне праз Святога Духа да перажывання хрысціянскага жыцця ў супольнасці i ў духу св. Францішка з Асыжу. Галоўным тэкстам для разважання ў гэтыя дні быў запавет святога, які той пакінуй перад сваёй смерцю. Падчас канферэнцый падымаліся пытанні больш глыбокай малітоўнай сувязі з Богам, прыняцця Ягонай волі і адказнасці за кожны свой выбар.

 

 

Падрабязней...